Як выглядае чарга ў Мазыры за вадою

Учора праз буру ў Мазыры знікла электрычнасць і вада. Зранку паведамлялася, што ў горадзе арганізавана два пункты, дзе можна ўзяць ваду. Днём улады паведамілі, што такіх пунктаў ужо шэсць.

15.07.2024 / 14:52

У мясцовым канале «Мазыр» з’явілася відэа чаргі каля ГЦ «Апельсін».

Таксама аўтацыстэрны з вадою знаходзяцца па адрасах: 

РВС (Малініна, 8);

крама «Дары ад зары» (Прытыцкага, 1);

крама «Санта» (Інтэрнацыянальная, 48);

крама «На Ростанях» (насупраць рынка «Прывоз»);

мазырскі спроцітуберкулёзны дыспансер (Катлаўца, 26).

Людзі ў каментарах скардзяцца, што машын з вадаю ў 100-тысячным горадзе павінна стаяць больш.

Мясцовы тэлеканал дадае, што сувязь ёсць каля будынка Белтэлекама. А ўнутры будынка можна зарадзіць тэлефон. 

У Гомельскай вобласці аб'яўлена надзвычайная сітуацыя

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Nashaniva.com