Новыя цягнікі мінскага метро аснасцяць USB-зарадкай. 28 прылад на цягнік

Дзе іх размесцяць?

15.07.2024 / 14:50

У мінскім метро з'явяцца вагоны з USB-зарадкай, паведамілі ў «Метровагонмашы», дзе робяць вагоны метро на замову Мінскага метрапалітэна.

Новыя вагоны мінскага метро абсталявалі USB-зарадкамі для гаджэтаў. На ўвесь састаў прадугледжвана 28 прылад.

USB-зарадкі ставяць на сценавыя панэлі каля міжвагонных пераходаў і месцаў для маламабільных пасажыраў.

Таксама ў салонах вагонаў ставяць наддзверныя вадкакрышталічныя дысплеі і рэкламна-інфармацыйныя ВК-маніторы.

Nashaniva.com