У Беларусі заблакавалі сайт незалежнага каталіцкага праекту «Katolik.life»

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да незалежнага праекту «Katolik.life», які распавядае пра жыццё каталікоў

15.07.2024 / 14:05

«Мы ўдзячныя Богу, што апошнія гады нам удавалася распавядаць пра «каталіцкае жыццё» — такое, якім яно ёсць у рэальнасці. На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта «Katolik.life» «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі», гаворыцца ў паведамленні, якое з’яўляецца пры спробе зайсці на сайт. Яшчэ раней доступ да рэсурсу быў заблакаваны ў Расіі.

Прычыны афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя — мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну. Бо гэта таксама, на жаль, стала для многіх часткай «каталіцкага жыцця»», — піша «Katolik.life».

Партал нагадвае, што яго тэксты перадрукоўвалі нават дзяржаўныя СМІ.

Цяпер чытаць «Katolik.life» у Беларусі можна з дапамогай VPN і ў сацсетках.

«Увесь кантэнт стварае толькі адзін чалавек у вольны ад працы час і ўспрымае гэта як служэнне Богу і людзям. Мы працягнем рабіць гэта і далей», — адзначае «Katolik.life».

Nashaniva.com