Лідзія Ярмошына пра 2020: З парламента прабіралася чорнымі хадамі

Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі расказала пра свае страхі ў час выбарчай кампаніі 2020 года.

15.07.2024 / 12:50

Лідзія Ярмошына. Скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube

У інтэрв'ю СТБ Лідзія Ярмошына падзялілася, што ў 2020-м яшчэ да пачатку выбараў атрымлівала абразы і пагрозы. Яна сцвярджае, што такога не было да 2020 года.

«Што там гаварыць, калі з парламента мне даводзілася прабірацца чорнымі хадамі. Я выйсці не магла. І зайсці, часцяком, спакойна. І гэта ўсё было на першым этапе», — згадвае Ярмошына.

Яна кажа, што перад выбарамі запужвалі і чыноўнікаў. І панаракала, што не ўсё можна прадугледзець.

«Мы ж не можам ператварыць грамадства ў казарму. У любым выпадку яно павінна нармальна дэмакратычна развівацца і існаваць. А значыць, будзе свабода меркаванняў, будуць людзі, якія будуць сумнявацца і па-рознаму глядзець на тыя ці іншыя рэчы».

На погляд былой старшыні ЦВК, дзяржава павінна заўсёды валодаць неабходным рэзервам тых людзей, якія змогуць пераканаць тых, хто вагаецца.

«Я сышла, як сыходзяць мужыкі». Правілы жыцця Лідзіі Ярмошынай

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м

«Дзядзька Сэм цікавіцца». Ярмошына расказала, як яе спрабавалі купіць

Ярмошына на пенсіі пайшла ў навуку

Nashaniva.com