У Полацку адмянілі фестываль анімэ і K-pop, бо ён «прапагандуе няправільныя каштоўнасці»

Новы кіраўнік мясцовага дома культуры пайшоў на прынцып і не дазволіў сабрацца аматарам японскай і карэйскай культуры.

15.07.2024 / 10:38

Фестываль анімэ і K-pop павінен быў прайсці ў гарадскім доме культуры ў Полацку 27 ліпеня. Аднак арганізатар паведаміў, што мерапрыемства адмяняецца.

Вечарыну забараніў праводзіць новы дырэктар дома культуры.

«На жаль, кампай у Полацку адмянілі. З 1 ліпеня 2024 у ДК новы дырэктар. Ён лічыць, што анімэ прапагандуе няправільныя каштоўнасці. Тыдзень вёў перамовы. Я не змог яго пераканаць, што кампай бяскрыўдны дзіцячы ранішнік 12+», — напісаў арганізатар.

У рамках фестывалю планаваўся конкурс касплею, турнір па танцавальнай відэагульні і шмат музыкі ў жанры K-pop.

Nashaniva.com