Коля-секʼюрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА

11 ліпеня Аляксандр Лукашэнка зʼявіўся на адкрыцці «Славянскага базару ў Віцебску» ў суправаджэнні характэрнай кампаніі. Відэа зняў адзін з гледачоў фестывалю, піша reform.news.

15.07.2024 / 09:45

На кадрах бачна, што Лукашэнка заходзіць у Летні амфітэатр у суправаджэнні аховы на чале з сынам Мікалаем, за імі ідуць вышэйшыя чыноўнікі, у тым ліку старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Гэтая карцінка патрапіла і ў афіцыйную хроніку.

 

Цікаўныя персанажы знаходзіліся за спінамі аховы. Набліжаны бізнесмен Сяргей Цяцерын цягнуў у руках сумкі і пакеты з сімволікай фестывалю. Ён не быў у гарнітуры, як іншыя суправаджаючыя, а абраў стыль «кэжуал». 

Далей ішла асабістая лукашэнкаўская доктарка Святлана Канашэнка ў ружовым касцюме. Яна адказвала за шпіца Умку пад кодавым псеўданімам Беленькі і несла яго на руках. Побач з ёй ішла прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

«Генерал-шпіц Умка пад кодавым іменем Беленькі». Найлепшыя твіты тыдня

Як чыноўнікі закуплялі рэчы для шпіца Умкі

Жалезная лэдзі Лукашэнкі: хто такая Наталля Пяткевіч і чаму яна зноў спатрэбілася ва ўладзе

«Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем» — прэс-сакратарка Лукашэнкі расказала, ці пойдзе той на наступныя выбары

Nashaniva.com