За мінулыя суткі без электрычнасці засталіся амаль 2000 населеных пунктаў краіны

У 65% населеных пунктах святло цалкам яшчэ не адноўленае.

15.07.2024 / 08:04

Дарогу прыбіраюць ад паваленых дрэў. Фота: gorodmozyr / Telegram

Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Больш за ўсё з-за непагадзі пацярпелі Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі, Клімавіцкі, Петрыкаўскі, Жлобінскі, Быхаўскі, Чэрыкаўскі, Магілёўскі раёны, паведамляе Мінэнерга. 

Навальнічны фронт з ліўнямі і шквалістым ветрам, парывы якога дасягалі 25-30 м/з, месцамі — градам, стаў прычынай падзення дрэў і галін на лініі электраперадачы, іх абрыву, пашкоджання апор. 

Па даных на 7:00 15 ліпеня аднаўленчыя работы працягваюцца ў 1263 населеных пунктах.

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

Nashaniva.com