Яшчэ адна ахвяра шторма — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай
У Рэчыцкім раёне вечарам 14 ліпеня вецер паваліў дрэвы ў дзіцячым лагеры імя Марата Казея. Загінуў 13-гадовы хлопчык.
14.07.2024 / 21:54
Лагер у Рэчыцкім раёне пасля ўрагана. Фота: СК
Ураган наляцеў падчас забаўляльнага мерапрыемства на канцэртнай пляцоўцы. Дзеці кінуліся ў карпусы. Але не ўсе паспелі схавацца.
Апроч загінулага хлопчыка, яшчэ шасцёра дзяцей ад 6 да 13 гадоў атрымалі траўмы, паведамляе Следчы камітэт.