Што змяняе замах на Трампа?
Як выкарыстае замах на сябе Дональд Трамп, што збіраецца ў прэзідэнты ЗША? Папярэдні адказ на гэтае пытанне можа даць нядаўні інцыдэнт у Славакіі, дзе замах перажыў прэм'ер-міністр Роберт Фіцо, піша «Еўрапейская праўда».
14.07.2024 / 20:28
Дональд Трамп з акрываўленым вухам пасля замаху на сябе. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
У доўгім звароце пасля замаху Фіцо ўсклаў фактычную адказнасць за замах на славацкую апазіцыю і СМІ.
І гэтым, безумоўна, згуртаваў уласных прыхільнікаў, і адначасова — яшчэ больш паглыбіў раскол у краіне.
«У і без таго палярызаваных ЗША, дзе за пасаду прэзідэнта спаборнічаюць два непапулярныя кандыдаты, далейшы раскол можа абвастрыць крызіс. Яшчэ больш падзяліць выбаршчыкаў па партыйных лініях. Яшчэ больш падтачыць амерыканскую дэмакратыю ў важны год выбараў.
Гэтыя крызісныя з'явы зусім не на карысць заходняму свету, а асабліва — Украіне, для якой падтрымка ЗША грае вырашальную ролю для адбіцця поўнамаштабнай агрэсіі Расіі.
І наадварот: для Масквы і ўзначаленай ёю «восі зла» замах на аднаго з топ-палітыкаў ЗША і беспарадак, які за ім рушыць услед, — толькі ў дапамогу», — разважае журналіст выдання.
Нагадаем, страляніна адбылася 14 ліпеня падчас выступу Трампа перад прыхільнікамі. Былы прэзідэнт ЗША, які зноў вылучаецца на пасаду кіраўніка краіны, быў лёгка паранены ў вуха. Два чалавекі, уключаючы стралка, забітыя, двое ўдзельнікаў мітынгу цяжка параненыя.