Ірына Рамбальская паказала свае гарсэты на тыдні моды ў Парыжы

Скульптарка і вядучая АНТ Ірына Рамбальская разам з дызайнеркай Таццянай Яфрэмавай прывезлі ў Парыж калекцыю адзення. 

14.07.2024 / 19:49

Ірына Рамбальская і Таццяна Яфрэмава на тыдні моды ў Парыжы. Фота: bfw.by

«Калісьці ў юнацтве ў мяне была магчымасць застацца ў Парыжы працаваць мадэллю, але я выбрала вучобу. Праз шмат гадоў вярнуцца на французскі подыум, але ўжо ў іншым амплуа, з уласнай калекцыяй гарсэтаў — усё гэта неверагодна, але вельмі крута!» — цытуе Рамбальскую bfw.by.

Гарсэты на тыдні моды ў Парыжы. Фота: bfw.by

Гарэсты яна стварала спачатку як арт-аб'екты, а пасля іх сталі браць на фотасесіі. 

Як расказала Рамбальская парталу Smartpress, яе з дызайнеркай запрасілі прыехаць з гэтай калекцыяй і на іншыя тыдні моды — у Італію, ЗША, Кітай.

Гарсэты на тыдні моды ў Парыжы. Фота: bfw.by

Яна згадала таксама, як на выставах яе прац у Беларусі людзі часам думалі, што яна проста памочніца майстра і прасілі спытаць таго, якую ідэю ён закладаў у свае творы. «І я, у сілу сарамлівасці ці прыроднага глупства, казала, што паспрабую ўдакладніць».

У Мінску калекцыю з гарсэтамі пакажуць 15 верасня на Belarus Fashion Week.

Nashaniva.com