У Германіі беларус пабіўся з малдаванінам. Апошні быў парэзаны

Але абставіны бойкі цьмяныя.

14.07.2024 / 18:24

Горад Грайфсвальд. Ілюстрацыйнае фота: Wolfgang Pehlemann / commons.wikimedia.org

26-гадовага грамадзяніна Беларусі і 35-гадовага грамадзяніна Малдовы з парэзамі знайшлі пасля бойкі ў горадзе Грайфсвальд на паўночным усходзе Германіі, піша Reform.news

Увечары 10 ліпеня 2024 года, каля 17:30, некалькі сведак паведамілі ў паліцэйскае ўпраўленне пра тое, што на дзіцячай пляцоўцы i адбылася бойка паміж некалькімі людзьмі. Затым некаторыя людзі пайшлі ў суседні жылы дом. Праз некаторы час відавочцы паведамілі, што з аднаго з пакояў жылога дома даносіліся гучныя крыкі.

Калі прыбыла паліцыя, людзей у пакоі не аказалася. Была прачасаная бліжэйшая тэрыторыя. Двое мужчын, 26-гадовы грамадзянін Беларусі і 35-гадовы грамадзянін Малдовы, былі знойдзены на заднім двары.

У апошняга былі парэзы. Абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Для аказання першай дапамогі была выкліканая хуткая, якая даставіла мужчыну ў клініку ў Грайфсвальдзе.

З-за моўнага бар'ера спачатку было складана зразумець абставіны справы. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку сабралі доказы на месцы здарэння. Судова-медыцынскія эксперты агледзелі пацярпелага. Былі прыцягнутыя перакладчыкі. У ходзе расследавання была ўстаноўлена асоба падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Падрабязнасці і перадгісторыя гэтага інцыдэнту пакуль няясныя, і аддзел крымінальнага вышуку Грайфсвальда пачаў расследаванне. Яно ўсё яшчэ працягваецца. Шукаюцца сведкі, якія сталі відавочцамі інцыдэнту, паведамляе паліцэйскае ўпраўленне Нойбрандэнбурга.

Nashaniva.com