Літва спыняла працу пункта пропуску Меднікі праз тэхнічныя праблемы
абноўлена
У літоўскім пункце пропуску Меднікі часова прыпынена афармленне, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі. Літва прыпыніла афармленне легкавога і грузавога транспарту.
14.07.2024 / 11:18
«Паводле інфармацыі сумежнага боку, з 03:00 14 ліпеня ў літоўскім пункце пропуску Меднікі (сумежны беларускі — Каменны Лог) адзначаюцца праблемы ў рабоце праграмнага забеспячэння», — гаворыцца ў паведамленні.
З-за гэтага Літва прыпыніла афармленне легкавога і грузавога транспарту, які ідзе ў краіну.
У напрамку Беларусі афармленне праводзіцца ў штатным рэжыме, удакладнілі ў Дзяржпагранкамітэце.
У ведамстве дадалі, што дадаткова паведамяць пра аднаўленне афармлення літоўскім бокам.
Абноўлена: у 12:25 Памежны камітэт паведаміў пра аднаўленне руху на памежным пераходзе.
Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы
Буферная зона скараціла колькасць спробаў пранікнення нелегалаў у Польшчу амаль на 65%
Што адбываецца на мяжы з Польшчай перад выходнымі