У палацы Агінскага ў Залессі адкрылі выставу, прысвечаную «подзвігам» савецкіх чэкістаў ФОТАФАКТ

Шляхецкая сядзіба ў Залессі Смаргонскага раёна, якую ў пачатку XIX стагоддзя заклаў вядомы кампазітар і грамадскі дзеяч Міхал Клеафас Агінскі, пасля капітальнай рэстаўрацыі адкрылася для наведвальнікаў 10 гадоў таму, у 2014-2015 гадах. Але, як выглядае, выкарыстоўваецца яна не толькі для папулярызацыі старадаўняй гісторыі рэгіёна і ўсёй Беларусі.

13.07.2024 / 23:18

З фота, якія з'явіліся ў сацсетках, вынікае, што ў палацы Агінскіх у адпаведнасці з павевамі цяперашняга часу цяпер зладзілі экспазіцыю «У баях за Айчыну. Дзейнасць спецгруп НКВД — НКГБ СССР — БССР на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1944 гг.»

Гэта перасоўная выстава, якая ўжо некалькі гадоў таму створаная Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым годзе яе возяць па Беларусі і дэманструюць у тым ліку ў музейных установах, якія паводзе свайго профілю ніякага дачынення да вайны не маюць. Напрыклад, у маі яна выстаўлялася ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

У Зэльве зладзілі прапагандысцкі конкурс да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Найбольшым крэатывам здзівілі слонімцы ФОТАФАКТ

«Пачуй мяне. Ты — мудак». Прапагандыст Казакоў у жывым эфіры даў майстар-клас завочнай палемікі

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?

«Калектыўны Захад цяпер крэпасць». Гігін даводзіць, што «глабальная большасць» адправіла Захад у ізаляцыю

Nashaniva.com