Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы
Міністэрства абароны неадкладна прыступае да адводу войскаў, якія цяпер знаходзяцца на мяжы з Украінай, у месцы пастаяннай дыслакацыі. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках сённяшняй нарады з Лукашэнкам.
13.07.2024 / 21:51
«Мы бачым, што напружанне на паўднёвым аперацыйным напрамку спадае, таму па выніках нарады прэзідэнт даручыў групоўку войскаў узмацнення паўднёвага аперацыйнага напрамку, аснову якога складаюць сілы спецыяльных аперацый, вывесці з прыгранічнай зоны і вярнуць у пункты пастаяннай дыслакацыі. Мы неадкладна прыступаем да выканання гэтай задачы», — заявіў Віктар Хрэнін.
Паводле яго слоў, на ранейшых месцах застануцца нязначныя дзяжурныя сілы і сродкі для маніторынгу сітуацыі на паўднёвай мяжы.
Мінабароны пужае правакацыямі з боку ўкраінцаў
Падаляк пра заявы Лукашэнкі аб канцэнтрацыі ўкраінскіх войскаў ля беларускай мяжы: Зменаў няма