У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска

Звестак аб збіцці або яго падзенні не паступала. Сярод гасцей Славянскага базару ён пакуль таксама не заўважаны.

13.07.2024 / 11:30

Гэтай ноччу Расія зноў атакавала Украіну дронамі-камікадзэ. Адзін з гэтых БПЛА, як мяркуецца, каля 3 гадзін ночы ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі праз беларуска-ўкраінскую мяжу ў Гомельскай вобласці, паведамляе Беларускі Гаюн.

Дрон «падарожнічаў» па краіне амаль тры гадзіны і, мяркуючы па ўсім, даляцеў ажно да Віцебска.

@nashaniva Чаму шахеды пачалі адзін за адным залятаць у Беларусь? #беларусь #україна #шахед #дрон #дрони #війна #минск #могилев #гомель #нашаніва ♬ War Hammer - Noise Candy Music

ВПС і войскі СПА РБ а 5-й раніцы зноў падымаліся па трывозе на перахоп. Верталёт Мі-24 і знішчальнік Су-30 паўтары гадзіны беспаспяхова патрулявалі паўднёвы ўсход Віцебскай вобласці.

Далейшы вынік прыгодаў шахеда ў РБ невядомы. Звестак аб збіцці або яго падзенні не паступала. Сярод гасцей Славянскага базару ён пакуль таксама не заўважаны. Авіяцыя вярнулася ў месца пастаяннай дыслакацыі.

У чацвер на Беларусь заляцеў расійскі шахед. Што гэта было?

Nashaniva.com