У Кобрыне больш не будзе вуліцы Каліноўскага

Мясцовыя дэпутаты пастанавілі перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу Пятра Машэрава.

13.07.2024 / 11:19

Кобрынскі раённы савет дэпутатаў вырашыў перайменаваць вуліцу Каліноўскага. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, заўважыў Белсат.

Мясцовыя дэпутаты пастанавілі перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу Пятра Машэрава.

Адметнасць сітуацыі ў тым, што ў Кобрыне ўжо была вуліца Пятра Машэрава. Таму ўладам адначасова давялося змяніць і яе назву — цяпер гэта будзе вуліца Яловая.

Пастанова Кобрынскага раённага савета дэпутатаў была прынятая 26 чэрвеня.

Nashaniva.com