У Гродне трох маладых дзяўчат шпіталізавалі з сонечнымі апёкамі
Дзве адпачывалі на беразе Нёмана. У нейкі момант дзяўчаты заснулі.
13.07.2024 / 09:31
У выніку абедзве атрымалі апёкі першай і другой ступеняў: пашкоджаныя ўчасткі скуры на спіне, грудзях і жываце.
— Трэцяя дзяўчына ў пятніцу, суботу і нядзелю была ў паходзе з сябрамі. Там яна загарала, была і ў цені. У выніку атрымала сонечныя апёкі зоны дэкальтэ, а таксама твару і шыі другой ступені: з'явіліся пухіры, лушчэнні, якія запатрабавалі інфузійнай тэрапіі. Дзяўчыну шпіталізавалі — у бальніцы яна правяла тыдзень, — распавялі медыкі ў сюжэце «Беларусь 4»
Спецыяліст таксама нагадаў: небяспека сонечных апёкаў — у марфалагічных зменах структуры скуры, да якіх яны прыводзяць.
На працягу года чалавек схільны да рызыкі сур'ёзных захворванняў скуры. У тым ліку меланомы.
Учора ў Мазыры і Гомелі было +35°С
Беларускія крамы пачалі прадаваць у спёку лёд у кубачках
Белгідрамет упершыню сёлета абвясціў максімальны чырвоны ўзровень небяспекі