У Непале апоўзень змыў у раку два аўтобусы з пасажырамі

Аўтобусы ехалі па шашы падчас праліўнога мусоннага дажджу. Каля 3 гадзін ночы ў раёне прыкладна за 120 кіламетраў ад сталіцы краіны Катманду яны трапілі ў зону сходу апоўзня.

12.07.2024 / 16:19

Фота: Policía Armada de Nepal vía AP

Паведамляецца, што, згодна з зыходнымі звесткамі рэйсаў, у адным з аўтобусаў было 24 чалавекі, у іншым — 42, аднак па шляху кіроўцы маглі ўзяць яшчэ пасажыраў. Па некаторых даных, сярод пасажыраў былі сямёра грамадзян Індыі.

На месцы крушэння праводзіцца маштабная выратавальная аперацыя. На гэты момант вядомы лёс трох чалавек: іх выратавалі з ракі мясцовыя жыхары ў аддаленні ад месца крушэння, яны дастаўленыя ў бальніцу.

У Папуа — Новай Гвінеі апоўзень пахаваў больш за 300 чалавек

У Грэцыі з-за рэкорднай спёкі зачынілі школы і доступ у Акропаль

Якім будзе надвор'е гэтым летам?

У Афганістане 60 чалавек загінулі з-за паводкі

Nashaniva.com