У цэнтры Мінска з'явілася астуджальная арка ВІДЭА

Каля Мінскага гатэля «Еўропа» можна выратавацца ад спёкі — там з'явілася астуджальная арка, паведамляе тэлеграм-канал «Видео новости. Минск. Беларусь. Мир».

12.07.2024 / 16:05

Скрыншот з відэа

У арку ўсталявалі распыляльнікі вады. Але вадкасць у іх разліваецца ня струмянямі, як у водным пісталеце, а хутчэй мікрачасцінкамі. Так што калі не стаяць надта доўга, то вопратка не намокне, але скура ўвільгатніцца.

Такія ж аркі ёсць і ў іншых гарадах. Напрыклад, у Віцебску, Жлобіне, Брэсце. У гарачае надвор'е яны вельмі папулярныя ў мінакоў.

Белгідрамет упершыню сёлета абвясціў максімальны чырвоны ўзровень небяспекі

Сёння ў Беларусі чакаецца да +36°С

Беларускія крамы пачалі прадаваць у спёку лёд у кубачках

Nashaniva.com