Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?

У Мінску ў ноч з 11 на 12 ліпеня сіноптыкі зафіксавалі «агурковую ноч». На апорнай метэастанцыі ў мікрараёне Уручча ў гэты час сутак тэмпература паветра была каля 20°С, піша тэлеграм-канал «Минск и минчанин».

12.07.2024 / 15:43

Такая назва звязаная з асаблівасцю росту агуркоў. Іх плады найбольш інтэнсіўна растуць пераважна ў цёмны час сутак, пры тэмпературы каля 20°С. У іншы час яны растуць таксама, але павольней.

«Агурковая ноч» — з'ява не тое каб зусім рэдкая, але і не частая. Да гэтага яна была зафіксаваная 6 жніўня 2023 года, 22 чэрвеня 2021-га і 6 ліпеня 2020-га. У той жа час, летам 2010 года тэмпературу не ніжэй за 20°С ноччу зафіксавалі 18 разоў.

Пры гэтым па-сапраўднаму «агурковай» ноч можа лічыцца тады, калі адпаведная тэмпература зафіксаваная на метэастанцыі, бо там даныя «па-навуковаму дакладныя, гэта эталон». Бо «градуснік за акном, пад капотам машыны, градуснік на нагрэтай бетоннай сцяне дома або над цёплым асфальтам будзе даваць «агурочныя ночы» як з кулямёта».

Белгідрамет упершыню сёлета абвясціў максімальны чырвоны ўзровень небяспекі

У суботу будзе да +37°С, прычым па поўначы +29°С

Ідзе вельмі моцная спёка. Будзе да +36°С, а ў Мінску +34°С

«Як дзьмухаўцоў у полі». Беларусы расказалі, якія грыбы сталі з'яўляцца пасля ўстойлівай спёкі і кароткіх дажджоў

Nashaniva.com