Крэмль назваў фэйкам артыкул CNN пра план па забойстве кіраўніка Rheinmetall

«Нам вельмі складана каментаваць паведамленні розных СМІ», — сказаў Пяскоў.

12.07.2024 / 14:07

Армін Папергер (у цэнтры) з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам і прэм'ер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдэрыксэн. Фота: Fabian Bimmer/Pool Photo via AP

Да паведамленняў аб тым, што Расія планавала забойства генеральнага дырэктара аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх вытворцаў зброі Rheinmetall AG Арміна Папергера, нельга ставіцца сур'ёзна, яны пададзеныя «ў стылі чарговых фэйкаў». Пра гэта журналістам сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Нам вельмі складана каментаваць паведамленні розных СМІ, якія не ўтрымліваюць калі-небудзь сур'ёзнай аргументацыі і грунтуюцца на нейкіх ананімных крыніцах», — сказаў ён.

Напярэдадні CNN напісаў, што Германія сёлета сарвала замах на Папергера пры дапамозе амерыканскай разведкі, якая перадала Берліну неабходныя звесткі. Тэлеканал аднёс гэты выпадак да серыі «расійскіх змоў» па забойстве кіраўнікоў абароннай прамысловасці ў Еўропе, якія падтрымліваюць Украіну.

ЗША і Германія сарвалі план Расіі забіць гендырэктара нямецкай кампаніі, якая пастаўляе зброю Украіне

Nashaniva.com