Расіянін сярод белага дня зладзіў дрыфт на праспекце Пераможцаў. ДАІ яго знайшла і прымусіла выбачацца

Ролік з дрыфтам грамадзяніна Расеі на «Мэрсэдэсе» даішнікі знайшлі ў інтэрнэце.

12.07.2024 / 14:38

Інтэрнэт-разведка мінскай ДАІ знайшла ў сетцы відэа, на якім белы «Мерседэс» дрыфтуе на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Ратамскай.

Аўтамабіль некалькі разоў сышоў у кіраваны занос і развярнуўся на 360 градусаў. Прычым кіроўца дрыфтаваў у той момант, калі рух на скрыжаванні быў даволі ажыўленым.

Супрацоўнікі ДАІ адшукалі кіроўцу — ім аказаўся 23-гадовы расіянін.

Яго пакаралі за стварэнне аварыйнай абстаноўкі. Акрамя таго, з мужчынам запісалі відэа, у якім ён заявіў, што шчыра раскайваецца і заклікаў іншых грамадзян не паўтараць такіх манеўраў.

Nashaniva.com