Сілавікі затрымалі мінчука, які трапіў на сумнавядомага правакатара ў чат-рулетцы. Яго прымусілі сказаць, што ён любіць Расію

Таксама яго ўнеслі ў «спісы здраднікаў».

12.07.2024 / 12:05

Жыхар Мінска ў чат-рулетцы трапіў на правакатара Юрыя Комара. Ён вядомы тым, што прадстаўляецца ўкраінцам, выводзіць суразмоўцаў на размовы пра вайну і пратэсты, а затым іх затрымліваюць сілавікі.

Мінчук у гутарцы з Комарам распавёў, што хадзіў на пратэсты, падтрымлівае ў вайне Украіну і полк Каліноўскага.

На відэа, апублікаваным блізкім да губазіка канале, мужчыну прымусілі сказаць пра «любімую Расію». Аўтары канала заявілі, што мінчука ўнясуць у «спісы здраднікаў».

У якім статусе знаходзіцца затрыманы і што канкрэтна яму ставяць у віну, невядома.

Па даносе чат-рулетчыка затрымалі мінчука. За тое, што падтрымлівае Украіну і не пойдзе супраць яе ваяваць

Яшчэ адзін беларус стаў ахвярай правакатара Комара

Затрымалі яшчэ аднаго беларуса па чарговым даносе правакатара з чат-рулеткі. Затрыманы сказаў, што падтрымлівае байцоў Палка Каліноўскага

Nashaniva.com