Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў па службе і ўцёк са зброяй

Паводле адной з версій, ён мог перасячы мяжу і пайсці на тэрыторыю Украіны.

12.07.2024 / 11:38

Shot

Сёння ўначы ў вайсковай частцы ў Козінскім раёне Белгарадскай вобласці Расіі 28-гадовы радавы напаў на іншых вайскоўцаў, піша Shot.

Мужчына застрэліў дваіх і параніў аднаго саслужыўца пасля чаго збег. Зброю забраў з сабой. Папярэдняя прычына — бытавы канфлікт.

Вядома, што нападнік — ураджэнец горада Чабаксары. Мужчыну шукаюць ужо больш за дзесяць гадзін.

Паводле адной з версій, ён мог перасячы мяжу і пайсці на тэрыторыю Украіны.

Nashaniva.com