Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця

Оперная дзіва Маргарыта Ляўчук падзялілася здымкамі з вяселля.

12.07.2024 / 10:17

Маргарыта Ляўчук з мужам. Фота тут і далей: інстаграм спявачкі

З абраннікам Маргарыта распісалася ў Харкаве колькі месяцаў таму.

«Шчасце любіць цішыню, але ўсё ж прыйшоў час падзяліцца сваёй радасцю з вамі.

Я выйшла замуж за самага неверагоднага мужчыну, сапраўднага украінскага героя і шыкоўнага прыгажуна. І так сталася, што Культурный Дэсант здымаў наша вяселле ў Харкаве, каб зрабіць пра гэтую цудоўную падзею фільм у рамках праекта «Франтавая Студыя». І сёння нарэшце на ютубчыку Cultural Forces Music вы ўжо можаце яго паглядзець.

У якасці вясельнага падарунка ад Колі Сяргі, вядомыя ўсім украінскія зорачкі Саша Чэмераў і Сяргей Жадан, па нашай гісторыі кахання напісалі песню, якая стане хітом, як кажуць усе. Песню мы з маім мужам ужо запісалі і яна хутка будзе на ўсіх пляцоўках».

Спявачка дадала, што чакае дзіця.

View this post on Instagram

A post shared by Margarita Levchuk (@margarita.levchuk.official)

Нядаўна Маргарыта пераехала жыць ва Украіну. Яе абраннік — Руслан Карнійка, ён з Харкава, мае вайсковую адукацыю.

Nashaniva.com