Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза
Ён кажа, што з кватэры выкінулі яго маму.
12.07.2024 / 09:53
Фота з інстаграма Івана Падрэза
Канфіскавалі кватэру былога вядучага АНТ і блогера Івана Падрэза, паведаміў ён у сваім інстаграме.
«У Беларусі, дзе ў мяне была кватэра, я цяпер «экстрэміст». Кватэра, якой я афіцыйна валодаў, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маму выкінулі з яе. Яна правяла тры тыдні ў бальніцах, а потым у сяброўкі. (…) Гэта пекла. Гэта па-за ўсякай мараллю. Выкінуць 78-гадовую жанчыну з дома?. Як вы ўсё гэта церпіце?» — напісаў ён.