Прыдыбайла заклікаў «замарудзіць ютуб», бо ў рэкамендацыях у яго відэа Шрайбмана і Мелказёрава

Прапагандыст запэўнівае, што не глядзіць гэты кантэнт.

11.07.2024 / 18:08

Канстанцін Прыдыбайла. Скрыншот відэа БТ

Прапагандыст Russia Today Канстанцін Прыдыбайла прыехаў у Віцебск на «Славянскі базар». І адразу ж нарваўся на няправільны, на ягоную думку, кантэнт у інтэрнэце.

Паводле слоў прапагандыста, адразу пасля таго, як ён уставіў у тэлефон беларускую сім-карту, ютуб стаў прапаноўваць яму відэа незалежных СМІ і блогераў, якія выступаюць супраць Лукашэнкі.

«Я ў Віцебску. Пастаўленая беларуская сім-карта. Заходжу ў ютуб і што я бачу на галоўнай. Кантэнт вурдалакаў, экстрэмістаў, падонкаў, здраднікаў і мярзотнікаў.

Я не гляджу іх каналы, пра некаторых нават не ведаю нічога. І вось ютуб мне «разумна рэкамендуе», — падзяліўся болем Прыдыбайла.

На скрыншотах, якія ён апублікаваў у сябе ў тэлеграм-канале, відаць, што ютуб прапанаваў яму відэа Арцёма Шрайбмана, Мікіты Мелказёрава, Аляксандра Івуліна, «Радыё Свабода» і «Дождя». 

Прыдыбайла прапанаваў рашэнне гэтай «праблемы»:

«Можа замарудзім яго, ну на самай справе». 

Сістэма рэкамендацый ютуба прапануе карыстальніку відэа на аснове аналізу яго пераваг і прагледжаных раней ролікаў.

@nashaniva Што адбываецца? #беларусь #азаренок #нашаніва #беларускітыкток #славянскийбазар ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Агурбаш пачынае гастролі па Расіі, хоць знаходзіцца ў беларускім вышуку. Прапагандысты ў шаленстве

Прапагандыст Russia Today Прыдыбайла прапанаваў сваю версію таго, чаму Лукашэнка ішоў асобна ад прэзідэнтаў

Прапагандысты Прыдыбайла і Гладкая правялі стрым. Яго папулярнасць вас прыемна здзівіць

«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый

Nashaniva.com