Пасля ўдару па «Ахматдзету» ўкраінцам злілі сакрэтныя звесткі пра выканаўцаў ракетных абстрэлаў

Пасля ракетнага ўдару, які расіяне нанеслі 8 ліпеня па дзіцячай бальніцы «Ахматдзет» у Кіеве, на ўкраінскую вайсковую разведку выйшаў расійскі лётчык і перадаў ёй даныя, па якіх удалося вызначыць імёны 30 камандзіраў цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі Расіі, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на суразмоўцаў у Галоўным упраўленні разведкі.

11.07.2024 / 17:19

Камандзіры 22-й цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі, усе яны ідэнтыфікаваныя. Фота: ГУР

Паводле паведамлення, 8 ліпеня на чат-бот ГУР звярнуўся адзін з лётчыкаў 22-й цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі (в/ч 06987, аэрадром базавання «Энгельс»). Менавіта гэтая дывізія ўвесь час абстрэльвае ўкраінскія гарады ракетамі Х-101.

Лётчык напісаў, што шакаваны ўдарам па дзіцячай бальніцы, таму вырашыў перадаць украінскаму боку дакументы, якія тычацца дзейнасці ягонай вайсковай часці, а таксама прыватныя фота каманднага складу 22-й цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі.

Сярод перададзенага масіву інфармацыі — дакументы па асабовых справах старшага афіцэрскага складу, персанальныя даныя расійскіх вайскоўцаў і членаў іх сем'яў і да таго падобнае. Таксама ў ГУР пераслалі фота камандзіраў дывізіі з іх імёнамі.

Найбольшую каштоўнасць уяўляюць грыфаваныя дакументы 22-й цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі.

Гендырэктар «Ахматдзета» паведаміў пра аднаўленне крытычнай інфраструктуры бальніцы

Расія збірае ракеты Х-101, адна з якіх трапіла ў дзіцячую бальніцу ў Кіеве, з заходніх кампанентаў

«Дзядзька Андрэй, спыніся». Пляменніца міністра абароны Расіі, якая жыве ў ЗША, звярнулася да яго пасля атакі на Кіеў

«Гэта смецце чалавецтва». Кіраўнік МЗС Чэхіі перадаў такое пасланне Пуціну

На месцы ўдару па дзіцячай клініцы ў Кіеве знайшлі фрагменты расійскай ракеты

Вясною Церцель заявіў, што ва ўкраінскіх бальніцах тэрарысты хаваюцца за спінамі дзяцей. Учора расіяне ўдарылі па «Ахматдзет»

Nashaniva.com