Захаванне «Белсата» і змякчэнне ўмоваў правозу тавараў праз польскую мяжу — што Ціханоўская абмеркавала з Сікорскім
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне, паведамляе яе прэс-служба.
11.07.2024 / 12:40
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне. Фота: ОСЦ
На сустрэчы Ціханоўская ўзгадала сітуацыю з «Белсатам» і заклікала міністра працягнуць падтрымку канала, захаваўшы яго незалежнасць. Ціханоўская падкрэсліла: тэлеканал крытычна важны для беларускай супольнасці.
Таксама палітыкі абмеркавалі сітуацыю на мяжы Польшчы з Беларуссю.
Ціханоўская адзначыла важнасць захавання пасажырскага руху паміж краінамі і звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асобаў.
Акрамя таго, важнай тэмай дыялогу сталі візы для беларусаў. Ціханоўская заклікала міністра працягваць іх выдачу: не толькі гуманітарных, але і звычайных.
Асобна бакі абмеркавалі становішча палітвязняў, у прыватнасці — Анджэя Пачобута. Ціханоўская падтрымала рашэнне Польшчы трымаць пытанне палітвязняў на парадку дня і заклікала дабівацца вызвалення ўсіх рэпрэсаваных.
Напрыканцы сустрэчы палітыкі размаўлялі пра правядзенне польска-беларускай канферэнцыі на пачатку наступнага году.
Ягораў крытыкуе Ціханоўскую: Няма стратэгічнага мыслення
Мілінкевіч назваў тых, хто хоча адсунуць Ціханоўскую
Мілінкевіч: Кепска, што Ціханоўская не разумела, чый Крым. Але яна прайшла эвалюцыю