«У сувязі з нечуванай цікавасцю». Па гарадах Беларусі праедуць танкі Т-34
Пачнуць з Дзятлава.
11.07.2024 / 16:23
Фота: Мінабароны
Міністэрства абароны вырашыла правезці па гарадах Беларусі танкі Т-34.
У ведамстве паведамілі, што акцыя прымеркаваная да 80-годдзя перамогі над нацызмам. Акрамя таго, танкі вырашылі правезці па Беларусі ў сувязі з «нечуванай цікавасцю беларусаў і гасцей краіны да рарытэтных узораў вайсковай тэхнікі, якія прымалі ўдзел у парадзе».
Т-34 прывязуць у Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея. Гэтыя населеныя пункты нядаўна былі ўзнагароджаныя вымпеламі «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Акрамя танкаў, у гарады прыедзе перасоўная выстава вайсковай тэхнікі. Пачнецца акцыя ў Дзятлаве і Любані 12 ліпеня.
У Манголіі знайшлі парэшткі байца з Беларусі, які загінуў 85 гадоў таму
На рэпетыцыі парада ў Мінску заўважылі вагон метро на колах ВІДЭА