ЗША вырашылі размясціць гіпергукавую зброю ў Германіі

Плануецца, што з 2026 года ЗША пачнуць размяшчэнне ў Германіі дальнабойных ударных сістэм, уключаючы гіпергукавую зброю, заявілі ў Пентагоне.

10.07.2024 / 19:44

Здымак ілюстрацыйны. Фота: darpa.mil

«Злучаныя Штаты пачнуць эпізадычнае разгортванне сродкаў далёкага вядзення агню сваёй аператыўнай групы ў Германіі ў 2026 годзе ў рамках планавання сталага размяшчэння гэтых сродкаў у будучыні», — гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што ў Германіі будуць размяшчацца SM-6, Tomahawk і гіпергукавая зброя, якая распрацоўваецца і далёкасць дзеяння якой будзе большая, чым у цяперашніх сістэм у Еўропе.

Высокатэхналагічная амерыканская зброя працуе супраць Расіі, але не доўга — The Wall Street Journal

Начальнік Генштаба назваў умову, пры якой Беларусь можа прымяніць тактычную ядзерную зброю

У Аўстраліі прадставілі самую моцную ў свеце партатыўную лазерную зброю супраць дронаў

Nashaniva.com