У Мінску створаць парк на зямлі, вывезенай з будаўніцтва метро

У Маскоўскім раёне Мінска на вуліцы Громава ў гэтым годзе пачнуць рабіць новую зону адпачынку. Для гэтага выкарыстоўваюць грунт, выняты пры будаўніцтве новай лініі метро, паведаміла «Мінск-Навінам» кіраўніца раённай адміністрацыі Таццяна Калядка.

10.07.2024 / 19:06

Грунт вывезуць на пляцоўку ў межах вул. Громава — Ясеніна — Слабадскі праезд — вул. Слабадская пасля таго, як пачнецца запуск тунэлепраходнага комплексу «Алеся».

Калі яр, які там ёсць цяпер, выраўняюць, у гэтым месцы пачнуць будаваць сквер са скейт– і варкаўтпляцоўкай і вела— ды танцавальнай вулічнай зонай. Зімой жа там плануюць уладкаваць лыжную трасу.

Праект будаўніцтва ўжо ўзгоднены, ягоная экспертыза завяршаецца. Хутка пачнецца ўзвядзенне інжынерных камунікацый, а потым плошчу будуць засыпаць зямлёй.

У выніку, як плануецца, будзе створаны незвычайны рэльеф у выглядзе насыпных пагоркаў. Дарэчы, таму і ўвесь парк будзе называцца «Муравіцкія пагоркі».

Назва ўзнікла ад таго, што, як сцвярджае Таццяна Калядка, калісьці ў гэтым раёне быў лес, дзе працаваў ляснічы Муравіцкі, «пра добрыя справы якога складалі легенды».

Некаторыя атракцыёны ў сталічных парках часова прыпыняюць працу

Будаўнікі паказалі школу ў Лебядзіным. Як яна выглядае

У Мінску адкрыўся абноўлены парк імя Уга Чавеса

Якую экасцежку ў Беларусі абраць для падарожжа выхаднога дня?

Nashaniva.com