Загадкавае і жорсткае забойства пад Лонданам: жанчыну і дзвюх дачок забілі з арбалета

Жонка і дзве дачкі каментатара гонак у жывым эфіры BBC 5 Джона Ханта, як мяркуецца, сталі ахвярамі трайнога забойства з арбалета ў Хартфардшыры пад Лонданам, паведамляе The Telegraph.

10.07.2024 / 15:58

Photo by James Manning/PA Images via Getty Image

Паліцыя і фельчары былі выкліканыя ў дом сям'і Хант у Бушы ў аўторак вечарам пасля паведамленняў, што тры жанчыны былі знойдзеныя з сур'ёзнымі траўмамі.

Містар Хант, які жанаты і мае трох дачок, у аўторак працаваў на BBC racing і, магчыма, падняў трывогу, калі вярнуўся дадому каля 7 гадзіны вечара.

Нягледзячы на ўсе намаганні фельчараў, тры жанчыны неўзабаве памерлі на месцы здарэння.

З тых часоў паліцыя Хартфардшыра абвясціла ў вышук 26-гадовага Кайла Кліфарда.

58-гадовы містар Хант, былы афіцэр паліцыі, апошнія 20 гадоў працаваў на BBC Radio Five у прамым эфіры.

Nashaniva.com