Вонкавую рэкламу цяпер трэба будзе ўзгадняць у двух выканкамах

Спачатку — на мясцовым узроўні, а затым — на абласным.

10.07.2024 / 15:45

Урад выпусціў пастанову аб парадку ўзгаднення вонкавай рэкламы і рэкламы на транспартных сродках.

Для ўзгаднення вонкавай рэкламы і рэкламы на транспартным сродку рэкламадавец асабіста або праз свайго прадстаўніка павінен будзе прадставіць у мясцовы выканкам заяву аб узгадненні вонкавай рэкламы або рэкламы на транспартным сродку і іншыя дакументы, піша БелТА.

Гарадскі (горада абласнога падпарадкавання) або раённы выканкам на працягу трох дзён павінен будзе разгледзець заяву і іншыя дакументы і накіраваць у абласны выканкам запыт аб узгадненні вонкавай рэкламы, да якога прыкладае копіі заявы, макета вонкавай рэкламы або роліка, іншых дакументаў або звестак, а таксама заключэнне аб адпаведнасці гэтай вонкавай рэкламы патрабаванням заканадаўства аб рэкламе.

Абласны выканкам на працягу сямі дзён накіроўвае ў райвыканкам альбо ўзгадненне, альбо матываваная адмова ва ўзгадненні рэкламы. 

Рашэнне аб адмове ва ўзгадненні вонкавай рэкламы і рэкламы на транспартным сродку можа быць прынята, калі вонкавая рэклама і рэклама на транспартным сродку не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства аб рэкламе або супрацьдзеянні экстрэмізму або не ўзгодненыя абласным выканаўчым камітэтам

Акрамя таго, для размяшчэння рэкламы лекавых сродкаў і медтэхнікі, рэкламадаўцам неабходна будзе прадставіць у Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя заяву і іншыя прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах дакументы.

Nashaniva.com