Новы ўрад Вялікабрытаніі дазволіў выкарыстоўваць брытанскія ракеты Storm Shadow для ўдараў па Расіі

Новы кіраўнік брытанскага ўрада Кір Стармер, які прыбыў у Вашынгтон на саміт НАТА, заявіў, што Украіна можа выкарыстоўваць брытанскія ракеты Storm Shadow для нанясення ўдараў па ваенных абʼектах у Расіі.

10.07.2024 / 13:13

 Ракета Storm Shadow у Музеі Каралеўскіх ВПС у Лондане. Фота: Wikimedia Commons

Стармер у Вашынгтоне ў аўторак вечарам на саміце НАТА пацвердзіў, што працягне палітыку папярэдняга ўрада Вялікабрытаніі па выкарыстанні зброі далёкага дзеяння ў расійска-ўкраінскай вайне для нанясення ўдараў па Расіі. 

Адказваючы на ​​пытанне карэспандэнта Bloomberg, Стармер сказаў, што сама Украіна вырашае, як будзе выкарыстоўваць ракеты Storm Shadow, прадастаўленыя Вялікабрытаніяй. 

«Сёння, заўтра і паслязаўтра мы павінны быць разам з нашымі саюзнікамі, абмеркаваць на практыцы, як мы можам аказваць далейшую падтрымку Украіне і паслаць вельмі-вельмі ясны сігнал Пуціну, што мы будзем супрацьстаяць расійскай агрэсіі, дзе б яна ні адбылася», — заявіў новы брытанскі прэмʼер-міністр.

Nashaniva.com