ФСБ заявіла аб перадухіленні тэракту на авіяносным крэйсеры «Адмірал Кузняцоў» у Мурманску

ФСБ зрабіла заяву, што «спыніла спробу ўкраінскіх спецслужбаў зладзіць тэракт на авіяносным крэйсеры «Адмірал Кузняцоў» у Мурманску. Адзін расіянін затрыманы.

10.07.2024 / 09:58

 Фота: Вікіпедыя

Паводле ТАСС, у сакавіку з расійскім вайскоўцам на крэйсеры звязаўся супрацоўнік украінскай выведкі, які прапаноўваў зладзіць тэракт на караблі наўзамен на буйную ўзнагароду. Афіцэр звярнуўся ў расійскія органы бяспекі, далей спецслужбы вялі аператыўную гульню. 

Для тэракту расійскаму ваеннаму адправілі кампаненты для зборкі запальнай прылады транспартнай кампаніяй, пры гэтым нібыта казалі, што ўсю аперацыю курыруе асабіста кіраўнік ГУР Буданаў. 

Украінскім спецслужбам перадалі запіс з інсцэніроўкай тэракту на крэйсеры.

Затрыманы грамадзянін Расіі1994 года нараджэння, які праз курʼераў арганізаваў дастаўку трох выбуховых прылад.

Nashaniva.com