Ветэрынар на Гродзеншчыне браў хабары нават падчас адбыцця пакарання

У Бераставіцкім раёне 39-гадовы галоўны ветэрынарны доктар аднаго з сельгаспрадпрыемстваў браў хабар нават у час, калі адбываў пакаранне паводле іншага артыкула КК на папраўчых работах. Мясцовы суд ужо вынес яму новы прысуд, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

09.07.2024 / 23:11

Як паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці, доктара ў 2023 годзе асудзілі за прыпіскі падзяжу буйной рагатай жывёлы.

Але ў 2023 і 2024 гадах, ужо знаходзячыся на папраўчых работах, мужчына атрымаў ад прадстаўніка камерцыйнага прадпрыемства хабар на суму звыш 10 тыс. рублёў за «спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю». Гэта быў, напрыклад працяг закупкі ў пэўнага пастаўшчыка кармавых дабавак для цялят на ферме.

Калі пра гэта даведаліся, суд Бераставіцкага раёна прызначыў мужчыну, згодна з ч. 1 і ч. 2 арт. 430 («Атрыманне хабару») КК новае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў 1 месяц з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, ветэрынар атрымаў штраф у памеры 330 базавых велічынь (13,2 тыс. рублёў) і пазбавіўся права на 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Генпракуратура завяла 20 крымінальных спраў за хабары

У Генпракуратуры падлічылі ўзровень карупцыі ў краіне

Асудзілі міліцыянта, які ў 2020-м даносіў на пратэстоўцаў. Ён прабіваў людзей па базах МУС і прадаваў звесткі

Арыштаванага за хабар топ-менеджара Белчыгункі звольнілі па карупцыйным артыкуле

Nashaniva.com