У Маскве знайшлі нежывым нямецкага топ-менеджара буйной горназдабыўной кампаніі

Як паведамляе «База», цела 56-гадовага Франка Рытнера знайшлі сёння раніцай у ягоным доме ў вежы Neva Towers у Маскве-Сіці. 

09.07.2024 / 21:32

Франк Рытнер быў дырэктарам па аперацыйнай гатоўнасці ў Горнаруднай кампаніі «Чарнагорская», а раней займаў пасаду намесніка старшыні праўлення «Еўразійскай групы» і кіраўнічую пасаду ў кансалтынгавай кампаніі PwC.

Рытнер не прыйшоў на працу раніцай. Калегі занепакоіліся і вырашылі наведаць яго, але дзверы ім ніхто не адчыніў.

Калі кватэру адчынілі супрацоўнікі МНС, унутры ляжала цела топ-менеджара.

Нечаканыя і загадкавыя смерці апошнім часам рэгулярна здараюцца сярод топ-менеджменту расійскіх буйных кампаній.

Віцэ-прэзідэнт «Лукойла» скончыў жыццё самагубствам

У «Лукойле» зноў памёр топ-менеджар — ужо чацвёрты за два гады

Расійскі топ-менеджар памёр ва ўзросце 40 гадоў

Nashaniva.com