Кавалеўскі назваў двух чалавек, якія сышлі ўслед за ім

Былы дыпламат Валер Кавалеўскі нядаўна абвесціў, што пакідае Аб'яднаны пераходны кабінет. Аказалася, што не ён адзін.

09.07.2024 / 15:47

Пра гэта былы дыпламат расказаў у эфіры «Еўрарадыё».

Валер Кавалеўскі і Кірыл Данько. Фота: твітар Кавалеўскага

Разам з Кавалеўскім сышлі двое чалавек, якія дапамагалі яму ў прадстаўніцтве па замежных справах пры Кабінеце і каго ён набіраў у каманду. Гэта Кірыл Данько (быў прэс-сакратаром Кавалеўскага) і Антон Пянькоўскі (у 2014-2021 гадах працаваў у аддзеле публічнай дыпламатыі пасольства ЗША ў Беларусі).

Цяпер Кавалеўскі стварае Агенцыю еўраатлантычнага супрацоўніцтва. Двое яго калег будуць працаваць там жа.

У агенцыі Кавалеўскі працягне займацца знешнімі адносінамі — спрыяць таму, каб Беларусь успрымалася як незалежная дзяржава і атрымлівала падтрымку ад палітычных саюзнікаў.

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чаму пакінуў Кабінет Ціханоўскай

Nashaniva.com