Актывіста Андрэя Кудзіка будуць судзіць за дыскрэдытацыю Беларусі

Андрэя неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.

09.07.2024 / 14:37

У лютым 2022 года Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў тыктоку. 15 лютага гэтага года актывіста зноў арыштавалі на 15 сутак. Але на волю па сканчэнні тэрміна ён не выйшаў — яго затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Палітвязня абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» паводле арт. 369-1 КК.

Суд над ім распачнецца ў судзе Маладзечанскага раёна 15 ліпеня. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Іршын, піша «Вясна».

Падтрымайце Андрэя: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Сёння пачынаецца чарговы суд над Эдуардам Бабарыкам

Грамадзяніна Польшчы асудзілі да 14 гадоў калоніі за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасць»

Палітвязня Дзмітрыя Загалаўца зноў будуць судзіць за данаты

Nashaniva.com