Мінабароны закупляе дроны амаль у 30 разоў даражэй за рынкавы кошт

Мінабароны Беларусі плануе закупіць партыю FPV-дронаў. Па інфармацыі рэсурса «Беларускі Гаюн», Мінабароны плануе новыя закупкі беспілотных лятальных апаратаў для патрэб арміі. Да канца 2024 года ведамствам плануецца закупка 16 БЛА Chimera CX10.

09.07.2024 / 14:25

Паводле адкрытых крыніц, Chimera CX10 — гэта 10-цалевы FPV-дрон вялікай далёкасці кітайскай кампаніі iFlight. Можа развіваць хуткасць да 140 км/г і несці карысную нагрузку ад 1,5 кг да 2,5 кг. Максімальная вышыня ўзлёту — 6000 м. 

У афіцыйным інтэрнэт-краме кампаніі адзін БЛА Chimera CX10 каштуе  $329,99. Аднак Мінабароны плануе выдаткаваць на закупку каля 460 000 рублёў, або па $8951 за адзін беспілотнік. 

Канал піша, што разбежка ў цэнах можа быць звязана альбо з закупкай дадатковых камплектуючых для БЛА (батарэй і іншае, альбо з карупцыяй пры правядзенні закупкі. 

Можна меркаваць, што БЛП Chimera CX10 будуць выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі аператараў FPV-дронов ў УС РБ. 

На сайце вытворцы БЛА гаворыцца, што прадукцыя iFlight можа выкарыстоўвацца толькі ў грамадзянскіх мэтах. А любое прамое або ўскоснае выкарыстанне БЛА ў «любых ваенных баявых мэтах або выкарыстанне, звязанае з ваеннымі баявымі дзеяннямі», забаронена.

Беларускія і кітайскія вайскоўцы адпрацуюць бой у населеным пункце непадалёк ад мяжы з Польшчай

Мінабароны пужае правакацыямі з боку ўкраінцаў

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам

Nashaniva.com