Беларускія віны ў Расіі хочуць маркіраваць налепкамі «гэта не віно»
Якой прадукцыі гэта можа тычыцца?
09.07.2024 / 12:29
Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі вінаградараў і вінаробаў Расіі (АВВР) Аляксей Плотнікаў заклікаў маркіраваць віно Мінскага завода вінаградных вінаў (МЗВВ) адзнакамі з надпісам «Не является вином» («Гэта не віно).
Гэта павінна тычыцца вінаў вытворчасці краін, якія не ўваходзяць у ЕАЭС, якія на заводзе ў Мінску проста разліваюцца па пляшках, піша РБК.
«Калі гэта віно выраблена на тэрыторыі Мытнага саюза (скажам, у Расіі ці Арменіі), а ў Беларусі толькі бутылюецца, мы вітаем пашырэнне эканамічнага ўзаемадзеяння нашых краін.
Калі ж на МЗПВ разліваюць віно, імпартаванае з краін, якія не ўваходзяць у ЕАЭС, то такія пастаўкі падрываюць як мінімум дзяржаўную палітыку Расіі ў галіне вінаградарства і вінаробства і такая прадукцыя строга павінна маркіравацца на нашых паліцах знакам «не з'яўляецца віном», — заявіў Плотнікаў.
Паводле яго слоў, расійскія ўлады павінны распрацоўваць стратэгію падтрымкі мясцовых вінаробаў, а не заахвочваць рээкспарт.
Некалькім расійскім кампаніям раней дазволілі імпартаваць віно вытворчасці МЗПВ з назвамі, якія вельмі падобныя на еўрапейскія.
Спецпрадстаўнік Пуціна Барыс Цітоў назваў такія беларускія віны «шмурдзяком».
Спецпрадстаўнік Пуціна назваў беларускае віно шмурдзяком і абурыўся яго пастаўкамі ў Расію