Сярэдні конкурс у Ліцэй БДУ імя Дзяржынскага ўпаў у паўтара раза
Самым папулярным профілем сёлета стаў грамадазнаўчы.
09.07.2024 / 09:06
Фота з тэлеграм-канала Ліцэя БДУ
У Ліцэй БДУ залічылі 264 абітурыентаў са 1133 прэтэндэнтаў, паведамляецца на сайце ўстановы.
Атрымліваецца, у сярэднім па ўстанове на адно месца прэтэндавалі 4,3 чалавека. Летась сярэдні конкурс на паступленне быў 7 чалавек. Гэта значыць, ён упаў у 1,6 раза.
Другі год запар самым папулярным профілем застаецца грамадазнаўчы. Паўпрахадны бал склаў 103.
На другім месцы філалагічны — 96,75. На трэцяй пазіцыі гісторыка-грамадазнаўчы — 95,5.
Далей ідуць інфарматыка-матэматычны (інфарматыка, матэматыка) — 93,5; эканамічны (матэматыка, грамадазнаўства) — 93,5; фізічны (фізіка, матэматыка) — 91,7, матэматычны (матэматыка, фізіка) — 84,5; гуманітарны (беларуская мова, гісторыя Беларусі) — 81,25.
Усяго ў ліцэі студэнты навучаюцца па 12 профілях.
У чэрвені Ліцэю БДУ прысвоілі імя Фелікса Дзяржынскага. З кастрычніка 2023 года навучальную ўстанову ўзначальвае Таццяна Мамчыц.
Ліцэю БДУ прысвоена імя Фелікса Дзяржынскага
Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага
Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма