Вясною Церцель заявіў, што ва ўкраінскіх бальніцах тэрарысты хаваюцца за спінамі дзяцей. Учора расіяне ўдарылі па «Ахматдзет»

У красавіку на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў, што ва ўкраінскіх медустановах «хаваюцца тэрарысты». Учора ад расійскіх ракетных удараў пацярпелі тры кіеўскія медустановы, у тым ліку найбуйнейшая дзіцячая бальніца.

09.07.2024 / 08:47

У красавіку заява Івана Церцеля нарабіла шмат шуму. Ён абяцаў супрацьдзейнічаць міфічным тэрарыстам з Украіны, і ў ходзе гэтага прагучала пагроза ў дачыненні да бальніц Кіева. 

«Усе гэтыя людзі і іх планы нам вядомыя. У барацьбе з тэрарызмам дзейнічаем па законах ваеннага часу. Сярод тэрарыстаў ёсць забітыя і параненыя, іх напаткае пакаранне, нягледзячы на тое, што сваім логавам яны абралі кіеўскія бальніцы па адрасе Багатырская 30, 32, дзе схаваліся за спіны хворых дзяцей», — заявіў старшыня КДБ Беларусі. 

Улады ў Кіеве тады з-за выказвання Церцеля правялі тэрміновую эвакуацыю дзвюх бальніц на вуліцы Багатырскай у Абалонскім раёне ўкраінскай сталіцы. Адна з іх была дзіцячая.

 

«Гэта абсалютная хлусня і правакацыя ворага, якую ён спрабуе выкарыстаць для ўдару па сацыяльнай інфраструктуры сталіцы», — заявілі тады ў Кіеўскай адміністрацыі. 

8 ліпеня расіяне нанеслі ракетны ўдар па Украіне, ужо па іншых бальніцах. У Кіеве ракеты патрапілі па бальніцы «Ахматдзет»», прыватнай клініцы Adonis, прыватнай радзільні «Ісіда». У «Ахматдзет» загінулі двое дарослых (адна з іх доктарка), у Adonis паведамілі пра пяць загінулых медыкаў і двух пацыентаў.

Удар па дзіцячай бальніцы ў Кіеве быў нанесены расійскай ракетай. Вось якія доказы

Паплечнік Берлусконі назваў расійскі ўдар па Кіеве ваенным злачынствам

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

Мінабароны Расіі пракаментавала сённяшнія ўдары па Украіне

Расія ўдарыла па найбуйнейшай дзіцячай бальніцы Кіева

Nashaniva.com