Паплечнік Берлусконі назваў расійскі ўдар па Кіеве ваенным злачынствам

Міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні, палітычны паплечнік памерлага сябра Пуціна Сільвіа Берлусконі, назваў расійскі ракетны ўдар па Кіеве і траплянне па дзіцячай бальніцы ваенным злачынствам, піша Бі-бі-сі.

09.07.2024 / 00:17

Антоніа Таяні. Фота: AP Photo / Virginia Mayo

«Я шакаваны карцінамі бамбардзіроўкі Кіева, у тым ліку трапляння па дзіцячай бальніцы. [Гэта] ваенныя злачынствы, якія павінны быць асуджаныя ўсёй міжнароднай супольнасцю. Наш урад працягне абараняць суверэнітэт Украіны і яе народ», — напісаў Таяні ў сетцы X.

Антоніа Таяні шмат гадоў быў членам кіраўніцтва партыі «Наперад, Італія!», створанай мільярдэрам і шматгадовым прэм'ер-міністрам Сільвіа Берлусконі. Пасля смерці Берлусконі мінулым летам ён узначаліў партыю.

У выніку расійскага ракетнага ўдару раніцай панядзелка ў Кіеве, паводле апошніх звестак, загінулі 27 чалавек, у тым ліку два чалавекі — у найбуйнейшай дзіцячай лякарні краіны «Ахматдзіт». У бальніцы былі параненыя сямёра дзяцей-пацыентаў; у іншых месцах Кіева загінулі тры дзіцяці.

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Мінабароны Расіі пракаментавала сённяшнія ўдары па Украіне

Расія ўдарыла па найбуйнейшай дзіцячай бальніцы Кіева

Nashaniva.com