Былое кіраўніцтва «Белсата» абвінавачваюць у фінансавых злоўжываннях

Як даведаліся журналісты-расследавальнікі з польскіх Radio ZET і RadioZET.pl, ліквідатар кампаніі TVP (Польскае тэлебачанне) Даніэль Горгаш падаў заяву ў пракуратуру аб магчымасці здзяйснення злачынства. З яе вынікае, што з-за парушэнняў, якія адбыліся на «Белсаце», страты Польскага тэлебачання маглі скласці мільёны злотых.

08.07.2024 / 17:35

Былая дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская-Гузы. Фота: Белсат

Паведамленне ў пракуратуру, накіраванае 8 ліпеня ліквідатарам TVP Даніэлем Горгашам, тычыцца фінансавых парушэнняў, невыканання службовых абавязкаў і злоўжывання паўнамоцтвамі папярэднім кіраўніцтвам тэлеканала «Белсат», у тым ліку былой дырэктаркай і галоўнай рэдактаркай Агнешкай Рамашэўскай-Гузы, сцвярджаюць журналісты Марыюш Гершэўскі і Радаслаў Груца.

Праверка, праведзеная на «Белсаце», нібыта выявіла ў тым ліку, фіктыўныя або пераплачаныя рахункі за IT-паслугі. Паводле аўдытараў, у выніку кантрактаў, падпісаных са знешнімі структурамі, Польскае тэлебачанне магла страціць амаль 7 мільёнаў злотых (каля 1 млн 770 тыс. даляраў).

Аўдытары сцвярджаюць, што кіраўніцтва «Белсата» заключала дамовы на IT-паслугі ў абыход тэндарных працэдур і без аналізу рынку. Паводле іх слоў, кантракты атрымлівалі кампаніі, якія не мелі адпаведнага вопыту. На іх думку, таксама ёсць падазрэнні, што гэтыя кампаніі ствараліся адмыслова пад канкрэтныя замовы.

Праверка нібыта таксама паказала, што было дубляванне паслуг. Напрыклад, знешняя кампанія атрымлівала грошы за архіваванне матэрыялаў, размешчаных на ютубе, у той час як архіваванне рэгулярна выконвалася на цвёрдых дысках TVP.

Справаздачу ліквідатара TVP Даніэля Горгаша накіравалі ў акруговую пракуратуру ў Варшаве.

«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP

Рамашэўская-Гузы просіць дапамагчы ёй грашыма на адвакатаў — падпісчыкі абурыліся

Дзікавіцкі: Па-людску разумею рыторыку Рамашэўскай. Але я б сышоў спакайней

Польскае медыя сцвярджае, што ў «Белсата» выявілі «шматлікія парушэнні». Пра што гаворка?

Агнешка Рамашэўская-Гузы падала ў суд на TVP

Дырэктарка «Белсата»: Мяне звольнілі па дысцыплінарным артыкуле

«Што значыць, што мне хопіць кіраваць?» Былая кіраўніца «Белсата» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакінуць канал

Nashaniva.com