З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Мінабароны РФ заявіла, што бальніца пацярпела ад украінскай СПА. Але відэа абвяргае гэта — ракету не збілі.

08.07.2024 / 15:00

Тым часам колькасць загінулых у выніку абстрэлу Кіева ўзрасла да 17 чалавек. Яшчэ не менш як 37 жыхароў горада атрымалі раненні, паведамілі ў Офісе генпракурора Украіны.

Таксама адзін чалавек загінуў пры ўдары па Дняпры, трое сталі ахвярамі абстрэлаў Пакроўска і яшчэ дзесяць — Крывога Рога.

Nashaniva.com