У Курску бацька падпаліў свайго сына, каб пакараць яго

Увечары 5 ліпеня 9-гадовы хлопчык гуляў дома са свечкай. Ён рабіў вопыты і выпадкова падпаліў свечкай разліты спірт. У гэты момант побач з хлопчыкам знаходзілася яго аднагадовая сястра Ліза. З-за распачатага невялікага пажару дзяўчынка атрымала апёкі, піша «База».

07.07.2024 / 15:25

Сям'я, дзе адбылося здарэнне

На крыкі дзяцей прыбеглі бацькі. Яны хутка патушылі пажар. Аднак бацька хлопчыка, 38-гадовы Андрэй, выйшаў з сябе з-за свавольствы сына і вырашыў яго жорстка пакараць. 

Каб хлопчык дакладна зразумеў, што адчула яго малодшая сястра, мужчына зняў з яго штаны, абліў ягадзіцы спіртам і падпаліў. 

У выніку абодвум дзецям спатрэбілася дапамога медыкаў. Цяпер яны знаходзяцца ў дзіцячай абласной бальніцы, іх стан стабільна. Бацька затрыманы.

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх

П'яны кіроўца ледзь не знёс слуп у Мінску

Кіраўнік раёна ў Курскай вобласці нарыхтоўваў дровы на фронт — і яго забіла дрэвам

Nashaniva.com