Памёр журналіст і пісьменнік Віталь Каракорскі

6 ліпеня ў Вільні памёр Віталь Каракорскі, літоўскі, габрэйскі і беларускі грамадскі дзеяч, журналіст і пісьменнік.

07.07.2024 / 10:47

 

Віталь Каракорскі нарадзіўся 2 студзеня 1958 году ў Бабруйску. Сваім дзіцячым і юнацкім гадам прысвяціў тры эсэ, якія зачытваў у адмысловых перадачах беларускай службы «Радыё Свабода»: «Бабруйск. 1960-я. Эсэ пра дзяцінства», «Біржа эмігрантаў», «Бабруйская багема». 

Не аднойчы выступаў на хвалях нашага радыё як эксперт у справах пашырэння NATO на ўсход, ізраільска-палестынскага канфлікту, суду над камунізмам, Галакосту ў Беларусі — «Ці адказныя беларусы за Галакост?» ды іншых, піша «Свабода».

Nashaniva.com