На Даўгінаўскім тракце пабудуюць два буйныя сацыяльна значныя абʼекты

На Даўгінаўскім тракце пабудуюць сучасны інфекцыйны стацыянар і інтэрнат для медыцынскіх работнікаў. Аб гэтым карэспандэнту «Мінск-Навіны» паведаміла намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Таццяна Саламонава.

07.07.2024 / 08:42

 Ілюстрацыйны здымак

— Цяпер вядзецца распрацоўка праектнай дакументацыі па будаўніцтве інтэрната для медыкаў, — адзначыла Саламонава. — Плануем у чацвёртым квартале 2024 г. атрымаць заключэнне экспертызы і затым прыступіць да ўзвядзення будынка. Дарэчы, па такім жа праекце пабудаваны інтэрнат для медыкаў у Курасоўшчыне, ён кватэрнага тыпу, на 1 200 месцаў. 

Таксама спецыяліст расказала, што ў бальнічным гарадку ў раёне Даўгінаўскага тракта вядуцца падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве інфекцыйнага стацыянара: 

— У канцы ліпеня бягучага года плануем прыступіць да ўстаноўкі падмурка. 

Архітэктурны праект новай інфекцыйнай бальніцы распрацавалі спецыялісты УП «Мінскпраект». Комплекс будзе складацца з галоўнага і чатырох карпусоў, а таксама невялікага будынка для лячэння небяспечных інфекцый. Абʼект дапоўняць гаспадарчыя пабудовы і паркоўка.

У Мінску зрабілі зону адпачынку «Усё для рыбалкі»

У Магілёве знішчаць гістарычную электрастанцыю пад праект забудоўшчыка. Знос ізноў выдаюць за рэканструкцыю

У Гродне пабудуюць касцёл з рэдкім для Беларусі нябесным заступнікам

Nashaniva.com